Душпастэрства Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць актыўны ўдзел у практычнай канферэнцыі па пытаннях абароны чалавечага жыцця «Неабходна абараняць жыццё!». Урачыстае адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 2 красавіка 2011 года ў касцеле св. Сымона  і Алены ў г. Мінску (пр. Незалежнасці, 15) а 10 гадзіне.

На канферэнцыі будуць разгледжаны з розных бакоў праблемы абароны жыцця. Нашы сумесныя  намаганні прынясуць добры плён на нашай зямлі, а сапраўдныя хрысціянскія сямейныя каштоўнасці, пашана чалавечага жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці, вартасць мацярынства і бацькоўства, адказнасць перад Богам і грамадствамі  будуць нормай жыцця кожнага чалавека.

 

Праграма канферэнцыі «Неабходна абараняць жыццё!»

Практычная канферэнцыя па пытаннях абароны годнасці чалавечага жыцця

г. Мінск, 2 красавіка 2011 года

9.00-10.00 Рэгістрацыя удзельнікаў

10.00-10.30 Адкрыццё канферэнцыі

Яго Эксцэленцыя Кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Прадстаўнік Праваслаўнай Царквы

10.30 Выступленне дакладчыкаў

10.30 -11.00 Яго Эксцэленцыя Кс. Бiскуп  Антонiй ДЗЯМ’ЯНКА

“Навука Касцёла на тэму абароны жыця”

11.00 -11.30 Прадстаўнік Праваслаўнай Царквы

                        Пытанні абароны жыцця

11.30-12.00 Афіцыйныя прадстаўнікі (Міністэрства Аховы Здароўя)

12.00- 12.30 Перапынак на каву

12.30 – 13.00 Спадарыня Барбара Сайнок, Мінск (Рада па справах сям’і Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі)

“Уплыў абортаў на сямейныя сувязі”

13.00 – 14.00 Спадарыня Ева Кавалеўская, прэзідэнт HLI – Еўропа

14.00 – 15.00 Абед

15.00 – 16.30 Дыскусіі  - круглы стол

16.30 – 16.50 Вывады дыскусій і прапановы (пастановы)

17.00 - Урачыстая Святая Імша і закрыццё канферэнцыі 

Люди, участвующие в этой беседе

  • Гость - Екатерина

    Занятие любовью с проникновением предназначено только для зачатия. Занятие любовью без проникновения предназначено только для удовольствия.

  • В ответ на: Гость - Екатерина

    Определить, что половое желание - это воля тела, самому почти невозможно. Это нужно передавать друг другу.

Добавить комментарий