У Віцебску распачалася акцыя «Святы Мікалай ідзе да дзяцей», якая будзе трываць ажно да свята Божага Нараджэння. Праводзіцца яна валанцёрскім рухам св. Мікалая ўжо другі раз. Шчыра запрашаем далучыцца да акцыі. 

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарункі могуць складацца з канцэлярскіх тавараў (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак і інш), сродкаў гігіены, цацак, цёплых дзіцячых шкарпэтак, панчохаў, рукавічак, заколак і салодкага.

Мы таксама прапануем удзельнікам напісаць ліст ад імя святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любога памеру і мець свабодны змест: тут могуць быць павіншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. Пазней, у перыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных парафіяльных сем’яў.

У мінулым годзе ў межах правядзення акцыі падарункі атрымалі каля 50 дзяцей. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта зусім няшмат. І гэта праўда! Гэта вельмі мала. Але тады акцыя праводзілася толькі ў каталіцкіх парафіях Віцебска і Шуміліна. У гэтым жа годзе мы шчыра запрашаем далучыцца і іншыя парафіі.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.:

+375 29 299 72 41(МТС),

+375 29 962 20 19(Velcom)

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Таксама для тых, хто пажадае, можам выслаць па інтэрнэце электронны варыянт акцыйнага плакату і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі.

А. Аляксандр Шыбека

Материал с сайта Catholic.By.  

 

Люди, участвующие в этой беседе

  • Гость - Maximilian

    Jasnovidnost iz svinca ni interesantna nacin vpogled va??e usode. No excess of explanation.Poetry must be as new as foam.Go oft to the house of thy friend. 03)

    Комментарий последний раз редактировался в около 3 лет назад Super User
Добавить комментарий