Каля 50 арганізацый і таварыстваў Мадрыда вырашылі правесці марш у абарону жыцця. Сёлета ён пройдзе 26 сакавіка пад лозунгам «„Так“ жыццю».

Дэманстрацыя стане цэнтральным пунктам Міжнароднага дня жыцця ў Іспаніі, які з 2003 г. адзначаецца 25 сакавіка. Падобныя маршы пройдуць і ў іншых гарадах Іспаніі, а таксама Лацінскай Амерыкі.

Арганізатары сцвярджаюць, што «лозунг дэманстрацыі з’яўляецца пазітыўным пасланнем і датычыць кожнага этапу жыцця: ад хвіліны зачацця да натуральнай смерці».

По материалам сайта  Catholic.By
 
 
 
  • Комментарии не найдены
Добавить комментарий